РАВІНСКІ

РАБІНОВІЧ

ПЯТНІЦКІ

Іван Канстанцінавіч (1856—?)

Духоўны пісьменнік, выдавец. Адука-цыю атрымаў у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Працаваў выкладчыкам у Магі-лёўскай духоўнай семінарыі, быў рэдакта-рам «Могилевских епархиальных ведомос­тей». Аўтар працы «Тупічэўскі манастыр Магілёўскай епархіі» (Магілёў, 1889) i інш. Пад яго рэдакцыяй выдадзены «Словы i прамовы Георгія Каніскага, архіепіскапа магілёўскага» (Магілёў, 1892). Пад назвай «Рускі сектант у сваёй гісторыі» аггублікаваў раскольніцкі рукапіс секты вандроўнікаў, або бегуноў, са сваёй прадмовай, пасляс-лоўем i заўвагамі (1884).

Ізраіль Міхаіл (?—1893)

Вучоны талмудыст, філолаг. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1865 жыў у Парыжы. Аўтар артыкулаў па філалогіі i гістарычных даследаванняў. На падставе аналізу зместу Талмуда напісаў таксама некалькі твораў па крымінальным i цывільным талмудычным праве: «Права крымінальнае Талмуда» (1876), «Права цывільнае Талмуда» (1877— 80, на франц. мове).

Вікенцій Паўлавіч (1786—1855)

Паэт i драматург, магчыма аўтар бела-рускай паэмы «Энеіда навыварат». Нара-дзіўся ў Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобл. Доўгі час быў на ваеннай службе, палкоўнік. Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, Айчыннай вайны 1812, паходу рускай арміі ў Еўропу. У 1816 выйшаў у ад-стаўку. У 1826—33 быў на цывільнай служ­бе ў Арэнбургскай губ., у Пензе i Кастраме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але самастойна набыў разнастайныя веды: ва-лодаў французскай i нямецкай мовамі, ці-кавіўся гісторыяй і літаратурай. Поглядамі быў блізкі да дзекабрыстаў. Як дасціпны чалавек згадваецца ва ўспамінах земляка — кампазітара М.Глінкі. Ананімная парадый-на-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» — адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу — магла быць ім напісана ў вёсцы ці тады, калі ён стажыра-ваўся ў Смаленскай удзельнай канторы (пасля 1816, але не пазней як у пачатку 1830). Большасць сучасных даследчыкаў лі-чаць, што гэты твор належыць менавіта пя-ру Р. Паэма напісана ў жанры травесціі (г. зн. набліжана да пародыі), парадзіруе паэ-му «Энеіда» старажытнарымскага паэта Вергілія i прымыкае да травесційных «Эне-ід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакра-тычная рэакцыя на класіцызм. Найбліжэй-шымі ўзорамі для аўтара, верагодна, былі

 

 

адпаведныя ўкраінскі (І.Катлярэўскага) i рускі (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэд-нікаў аўтар запазычыў сюжэт (прыгоды ле-гендарнага героя Энея — заснавальніка дзяржавы ў старажытным Лацыуме), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэа-ліямі беларускага жыцця часоў прыгонніц-тва. Паэма мае выразную дэмакратычную накіраванасць. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяляе рысамі прыгонных сялян, паказвае ix кемлівымі, працавітымі i жыццелюбівымі. Пад выглядам старажыт-ных антычных багоў (Юнона, Эол) i нека-торых іншых персанажаў (Дыдона) выво-дзяцца памешчыкі-прыгоннікі i ix памага-тыя. Са шчырым захапленнем апавядае аў-тар пра таленавітае ўсёўмельства прыгон­ных, імкнецца да праўдзівага паказу ix жыцця, дэманструючы дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Паэма адыг-рала вялікую ролю ў станаўленні новай бе­ларускай літаратуры i ўваходзіць у скарбні-цу беларускай паэзіі.

Р. з'яўляецца таксама аўтарам вершава-най камедыі «Шлюб па няволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субарды-нацыі», вершаў, у якіх высмейвалася сама-дурства паноў, апісваліся камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, даваліся нататкі па гісторыі. Тэксты гэтых твораў распаўсю-джваліся ў рукапісах i цяпер невядомыя.

Літ.: К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Я го ж. Вікенцій Равінскі
// Славутныя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1. Г.В.Кісялёў.