БІЛЕВІЧ

БЖАСТОЎСКІ

Цыпрыян Павел (1612—1688)

Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Нарадзіўся ў сям'i палкоўніка войска Вялікага княства Літоўскага. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера Вя-лікага княства Літоўскага Альбрэхта Радзі-віла. 3 1648 віленскі стольнік, з 1650 рэфе-рэндар літоўскі, з 1684 ваявода трокскі, староста мядзельскі, ашмянскі, быстрыцкі, дэпутат сойма ад Упіцкага пав. У 1658, 1661—64 у складзе дыпламатычных місій (у 1667 як камісар Рэчы Паспалітай)

 

 

 

удзельнічаў у перагаворах з Рускай дзяржа-вай, якія скончыліся Андрусаўскім пера-мір'ем 1667. Быў прыхільнікам кандидату­ры рускага цара на польскі трон. У 1671 — 72 i 1679 выязджаў у Маскву, каб заклю-чыць саюз супраць Турцыі, удзельнічаў у падпісанні «вечнага міру» 1686. Ад маскоў-скага цара атрымаў багата аздоблены абраз прасвятой Багародзіцы, які потым падара-ваў мінскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Мінскай езуіцкай калегіі). Памёр у Варшаве, пахаваны ў Вільні. Пры жыцці вёў дзённікі пасольстваў, збіраў пісьмы, рэ-ляцыі i інш. дакументальныя крыніцы. Пасля яго засталося 13 тамоў дакументаль-нага матэрыялу, які адышоў каралю Ста-ніславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс гэтага збору невядомы.

Тэадор

(сярэдзіна 17 ст. —пач. 18 ст.)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, філосаф. Адукацыю атрымаў у Ві-ленскай акадэміі (1672—75). Займаў пасаду стольніка, потым земскага суддзі ў Заход-няй Літве (на Жмудзі). У 1675 выдаў у Вільні сваю магістарскую дысертацыю «Фі-ласофія рацыянальная, натуральная i ма-ральная ў трох частках», напісаную пад кі-раўніцтвам прафесара І.Садкоўскага. У 1677 Б. у складзе світы падканцлера Вялі-кага княства Літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла падарожнічаў па Германіі, Чэхіі, Італіі. У Венецыі ён пакінуў світу i працяг-ваў падарожжа самастойна, наведаў Фран-цыю, Нідэрланды i Англію. У 1678 вярнуў-ся на радзіму i паступіў на дзяржаўную службу. Вёў «Дзённік», у якім апісваў свае ўражанні. Фрагменты «Дзённіка» выдадзе-ны ў 1929.

Б. не быў прафесійным філосафам. Яго «Філасофія...» — гэта хутчэй за ўсё пераказ курса філасофіі, якую ён вывучаў у Вілен-скай акадэміі. Але такая падача матэрыялу мае пэўную каштоўнасць, паколькі дае ўяў-ленне пра змест тых праблем, што разгля-даліся на філасофскім факультэце, i пра адзін з кірункаў філасофскай адукайыі ў Літоўска-Беларускай дзяржаве ў 2-й п&чове 17 ст. Праца цікавая яшчэ тым, што Б. раз-глядаў філасофію з пункту погляду «гра-мадскага дабра». Ён імкнуўся акцэнтаваць увагу на сацыяльна-этычных праблемах, даказаць «карысць» філасофіі ў справе выхавання асабістых i грамадскіх дабрачын-насцей. У гэтым сэнсе яго можна лічыць прадаўжапьнікам традыцыі, якая ў 1-й па-лове 17 ст. была прадстаўлена М.К. Сарбеў-скім, СЛаўксмінам, Л.Заіускім. 3 усіх філа-софскіх дысцыплін Б. аддаваў перавагу «філасофіі маральнай». Найбольш адэкват-на ён імкнуўся перадаць арыстоцелеўскае паняцце этычных праблем, у прыватнасці арыстоцелеўскага эўдэманізму, часта звяр-таючыся да самога тэксту «Нікамахавай этыкі». У палітычнай праблематыцы ў Б. адчуваецца ўплыў ідэй Эразма Ратэрдам-скага, Меланхтона, Юста Ліпсія, Бадэна. Гэта тычыцца ў першую чаргу тэорыі «ас-ветнага абсалютызму». Фізічная i лагічная праблематыка яго мала цікавілі.

Літ.: Чернышева Л.А. Латйноязычная традиция в культуре белорусского барокко // Бе-лороссика. Мн., 1980; Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 154—155; Polski słownik biograficzny. Kraków, 1936. Т. 11/1, 2. S. 101—102.

Л.А. Чарныиюва.