Вязь. Тайнапіс

Вязь. Вяззю называецца дэкаратыўнае пісьмо, якое мае на мэце звязаць радок ў непарыўны і раўнамерны вузор. Гэта дасягаецца за кошт скарачэнняў і ўпрыгожанняў. Асноўныя прыёмы вязі: 1) супадзенне падобных частак літар (лігатура): а) мачта+мачта; б) мачта+полумачта; в) полумачта+полумачта; пятля+пятля; 2) падпарадкаванне адной літары іншай; 3) супарадкаванне дзвюх літар.

Тайнапіс. У рукапісах XII – XV стст. і пазней сустракаюцца асобныя зашыфраваныя словы ці цэлыя фразы, якія напісаны “таемным пісьмом” (крыптаграфіяй). Спачатку тайнапіс служыў забавай для пісараў, якія пераўтваралі сваё імя ў загадку ці тайным пісьмом рабілі прыпіскі. З цягам часу тайнапіс стаў выкарыстоўвацца для зашыфроўкі дыпламатычных тэкстаў. Вядомы некалькі асноўных сістэм тайнапісу.

1) Сістэма чужых пісьмен, якая вядома з XI-XII стст. Тут у якасці тайнага пісьма выкарыстоўваліся глаголіца, грэчаскі і лацінскі алфавіты.

2) Сістэма змененых знакаў заключалася ў тым, што літары кірыліцы недапісваліся ці змяняліся. Гэта сістэма вельмі цяжкая для расшыфроўкі, паколькі агульны ключ адсутнічаў.

3) Сістэма замены адных знакаў кірыліцкага алфавіта іншымі, таксама кірыліцкімі. Гэта сістэма мела назву “літарэя”. “Літарэя” падзялялася на простую і мудрую.

Простая літарэя (тарабарская азбука) заключалася ў тым, што ў ёй зычныя замяніліся іншымі. Для гэтага яны размяркоўваліся ў два рады па дзесяць знакаў ў рад: