Палітычны крызіс РП у XVIII ст. і падзел яе тэрыторыі

Палітычны крызіс РП у XVIII ст. выявіўся праз слабасць каралеўскай улады, развал цэнтральнага апарату кіравання і пераход улады ў рукі магнатаў, нарастанне бескантрольнасці у іх паводзінах, кантроль за ўнутраным жыццём у РП з боку суседніх краін, найперш Расіі.

Пераадоленню крызісу перашкаджала:

– эканамічная моц і палітычная вага магнатаў (Сапегі, Агінскія, Вішнявецкія, Пацы, Чартарыйскія, Радзівілы) якія варагавалі і вялі войны між сабою;

– адсутнасць уласнай каралеўскай дынастыі;

– “залатыя вольнасці” шляхты, і найперш іх правы: “ліберум вета”, выбара караля і права на ўтварэнне ўзброеных ваенна-палітычных груповак - “канфедэрацый” (перашкаджалі з’яднанню грамадства), што было раўнасільным становішчу пастаяннай грамадзянскай вайны;

– неўраўнаванасць правоў вернікаў – перавага каталіцызму над другімі веравызнаннямі;

– перавага кансерватыўных феадальных сіл грамадства, якія трымаліся за старыя парадкі над рэфарматарска-буржуазнымі;

– сацыяльны ўціск нізоў і пастаянныя хваляванні і паўстанні беларуска-украінскага сялянства;

– умацаванне на міжнароднай арэне Расіі, Аўстрыі, Прусіі.

Першаму падзелу тэрыторыі РП папярэднічала: абранне ў 1764 г. каралём С.А. Панятоўскага (стаўленіка Кацярыны ІІ); жаданне Прусіі захапіць польскія землі, а Расіі захаваць на заходняй мяжы слабую і залежную ад яе РП.

Падставай для падзелу стала невырашанасць рэлігійнага пытання, неабход­насць ураўноўвання ў правах з католікамі праваслаўных і пратэстантаў. Разгарнуўся рух канфедэратаў: змагаліся праваслаўная Слуцкая канфедэрацыя, пратэстанцкая Торуньская, каталіцкая схільная да саюза з Расіяй-Радамская. Ім процістаяла Барская каталіцкая канфедэрацыя, якая была да таго ж і праціўнікам Расіі. Найбольшай актыўнасці рух дасягнуў у 1770-71 гг. Разгром барскіх канфедэрантаў з дапамогай рускіх войск прывеў да І падзелу РП (1772 г.) паміж Прусіяй, Расіяй, Аўстрыяй.

Другому падзелу РП папярэднічалі некаторыя рэформы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага характару., распрацоўка праграмы буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў чатырохгадовым (1788-92 гг.) сеймам і прыняцце 3 мая 1791 г. новай Канстытуцыі, якая ўмацоўвала цэнтральную ўладу і касавала аўтаномію ВКЛ. Супраць Канстытуцыі выступілі буйныя магнаты. Была створана таргавіцкая канфедэрацыя, на дапамогу якой прыйшлі войскі Расіі і Прусіі. Канстытуцыя была скасавана, уладу спачатку поўнасцю захапілі магнаты. У студзені 1793 г. адбыўся другі падзел. Да Расіі адышла правабярэжная Украіна, а таксама Цэнтральная Беларусь – з гарадамі Мінск, Барысаў, Бабруйск, Слуцк, Рэчыца, Мазыр, Навагрудак, Пінск.

Трэцяму падзелу папярэднічала паўстанне Т. Касцюшка (1794 г.). Падзел адбыўся у 1795 г. паміж Прусіяй, Аўстрыяй, Расіяй. Да Расіі адышла заходняя частка Беларусі, Літва, Заходняя Валынь і курляндскае герцагства.